г. Мінск, вул. Караля, д. 9, оф. 105
Панядзелак-пятніца: 08:30-20:00 Субота: 10:00-16:00

Страхаванне мабільных тэлефонаў

Купілі дарагі тэлефон і цяпер перажываеце, як зберагчы і не разбіць яго? Замена пабітага экрана можа каштаваць да 50% ад кошту самога тэлефона. А калі скрадуць?

Цяпер мабільныя тэлефоны (а таксама планшэты, ноўтбукі, фотаапараты) можна застрахаваць.

Страхоўка аплаціць выдаткі ў выпадках страты ці пашкоджання тэлефона па прычыне:

– пажару, выбуху;

– уздзеяння вадкасці;

– кароткага замыкання ад сеткі;

– вонкавых механічных пашкоджанняў (уключаючы падзенне);

– крадзяжу.

Страхоўка не спрацуе ў выпадках:

– невялікіх драпін і сколаў, якія носяць эстэтычны характар і не ўплываюць на працаздольнасць і функцыянальнасць прылады;

– крадзяжу, калі вы не заявілі пра гэта ў міліцыю.

Кошт страхоўкі (на год):

– 4% ад кошту тэлефона – страхаванне толькі на выпадак крадзяжу на тэрыторыі Беларусі;

– 12% ад кошту тэлефона – страхаванне на выпадак пашкоджанняў і крадзяжу на тэрыторыі Беларусі;

– 15% ад кошту тэлефона – страхаванне ад крадзяжу і пашкоджанняў у Беларусі і за мяжой.

Для афармлення поліса патрэбныя:

– пашпарт уладальніка;

– чэк ці квітанцыя на куплю тэлефона;

– гарантыйны талон і непасрэдна сам тэлефон.

ВАЖНА!

– замена пабітага экрана аплачваецца толькі адзін раз за ўвесь перыяд дзеяння поліса;

– пры крадзяжы мабільнага тэлефона выплата разлічваецца за вылікам зносу (тэлефон губляе ў кошце прыкладна 2,5%-3% у месяц).

Для атрымання кансультацый ці афармлення поліса звяртайцеся да нашых адмыслоўцаў.