г. Мінск, вул. Караля, д. 9, оф. 105
Панядзелак-пятніца: 08:30-20:00 Субота: 10:00-16:00

Афармленне еўрапратакола

Афармленне еўрапратакола

 Узор запаўнення бланка паведамлення пра ДТЗ (Еўрапратакол).

Вось ужо некалькі гадоў у беларускіх кіроўцаў ёсць магчымасць не выклікаць ДАІ пры невялікіх ДТЗ і пры гэтым атрымаць страхавую выплату па “аўтаграмадзянцы”. Гэта норма даволі зручная і карысная для аўтаўладальнікаў. Не трэба чакаць прыезду ДАІ, вінаваты ў ДТЗ кіроўца не будзе пакараны штрафам  і запісам парушэння ў талон. Але пры гэтым немалая частка аўтааматараў вельмі насцярожана ставіцца да афармлення так званага “Еўрапратакола”. Самая вялікая асцярога – адмова ў выплаце пакрыцця па прычыне няправільнага афармлення бланка паведамлення пра ДТЗ.

Насамрэч запоўніць бланк зусім не складана. Падрабязныя правілы запаўнення пазначаны на звароце бланка.

Важна памятаць, што не ва ўсіх выпадках можна скарыстацца “еўрапратоколам”.

Паведамленне можа быць аформлена пры наяўнасці адначасова наступных акалічнасцяў:

  • дарожна-транспартнае здарэнне адбылося з удзелам двух транспартных сродкаў, і шкода прычынена толькі маёмасці ўдзельнікаў ДТЗ;
  • акалічнасці ДТЗ, характар і колькасць заўважных пашкоджанняў транспартных сродкаў не выклікаюць рознагалоссяў у ўдзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння;
  • асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, не прад’яўляюць прэтэнзій да стану адзін аднаго і маюць права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі;
  • у абодвух транспартных сродкаў маюцца дзейсныя дамовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;
  • шкода, якая нанесена маёмасці, ацэньваецца ў памеры да 800 еўра па ўсталяваным Нацыянальным банкам афіцыйнаму курсу беларускага рубля ў адносінах да еўра.

Пасля запаўнення і падпісання пратакола пацярпелы бок абавязаны на працягу пяці працоўных дзён звярнуцца ў страхавую кампанію з заявай пра пакрыццё шкоды і прад’явіць для агляду пашкоджаны аўтамабіль. Звяртацца можна як у сваю страхавую кампанію так і ў кампанію вінаватага (па вашаму выбару).

Бланкі паведамленняў можна бясплатна ўзяць у нас у офісе ў працоўны час.