г. Мінск, вул. Караля, д. 9, оф. 105
Панядзелак-пятніца: 08:30-20:00 Субота: 10:00-16:00

Комплекснае страхаванне кватэр

Комплекснае страхаванне кватэр

Камбінаванае (комплекснае) жыллёвае страхаванне – гэта адразу тры віда страхавання ў адным полісе:

  • страхаванне аздаблення кватэр,
  • страхаванне хатняй маёмасці,
  • страхаванне адказнасці перад суседзямі.

Такім полісам ваша кватэра будзе застрахавана ад пажару, стыхійных бедстваў, аварый вадаправодных, ацяпляльных і каналізацыйных сістэм, супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб. Страхоўка распаўсюджваецца як на аздабленне кватэры так і на хатнюю маёмасць (мэбля, тэхніка і г.д.).

Страхаванне адказнасці перад суседзямі прадугледжвае кампенсаванне шкоды, прычыненай трэцім асобам (суседзям). Самыя распаўсюджаныя рызыкі – пранікненне вады з застрахаванай кватэры, пажар.

Страхавая сума па полісу камбінаванага жыллёвага страхавання ўсталёўваецца агульнай на ўсе рыскі.

Кошт гадавога поліса для жыхароў Мінска і Мінскага раёна складзе (пры аплаце страхавога ўнёску адразу за год):

Страхавая сумаКошт гадавой страхоўкі
5000$21,5$
10000$43$
20000$86$

Аплата ўнёску важыццяўляецца ў беларускіх рублях па курсу НБРБ на дату афармлення поліса.

Аформіць поліс можна ў нас  у офісе. Для гэтага трэба прыйсці да нас з пашпартам.

Таксама можна адправіць нам па электроннай пошце неабходныя дадзеныя (скан ці фота пашпарта страхавальніка, дакладны адрас кватэры, страхавая сума, дата пачатку дзеяння поліса), і мы падрыхтуем поліс да Вашага прыходу.