Страхаванне будынкаў (дамы, лецішчы і інш.)
Аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Поліс пакрывае магчымую шкоду ў выніку наступных падзей:
- пажар, выбух, падпал;
- стыхійная навала (ураган, град, высокі ўзровень вады);
- аварыя вадаправоднай, каналізацыйнай ці ацяпляльнай сістэмы;
- прычыненне шкоды аварыямі ў суседзяў (пажар, разбурэнні і г.д.);
- рабаванні, крадзяжы, супрацьпраўныя дзеянні трэціх асоб.
Дадзены поліс прадугледжвае страхаванне толькі будынкаў. Застрахаваць маёмасць, змешчаную ў хаце (мэбля, тэхніка, інвентар) можна асобным полісам.
Калі наша прапанова цікавая для Вас, патэлефануйце ці напішыце нам. Мы ўдакладнім дэталі і хутка аформім для Вас поліс.