Комплекснае страхаванне кватэр
Камбінаванае (комплекснае) жыллёвае страхаванне – гэта адразу тры віда страхавання ў адным полісе:
- страхаванне аздаблення кватэр,
- страхаванне хатняй маёмасці,
- страхаванне адказнасці перад суседзямі.
Такім полісам ваша кватэра будзе застрахавана ад пажару, стыхійных бедстваў, аварый вадаправодных, ацяпляльных і каналізацыйных сістэм, супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб. Страхоўка распаўсюджваецца як на аздабленне кватэры так і на хатнюю маёмасць (мэбля, тэхніка і г.д.).
Страхаванне адказнасці перад суседзямі прадугледжвае кампенсаванне шкоды, прычыненай трэцім асобам (суседзям). Самыя распаўсюджаныя рызыкі – пранікненне вады з застрахаванай кватэры, пажар.
Страхавая сума па полісу камбінаванага жыллёвага страхавання ўсталёўваецца агульнай на ўсе рыскі.
Кошт гадавога поліса для жыхароў Мінска і Мінскага раёна складзе (пры аплаце страхавога ўнёску адразу за год):
Страхавая сума | Кошт гадавой страхоўкі |
5000$ | 21,5$ |
10000$ | 43$ |
20000$ | 86$ |
Аплата ўнёску важыццяўляецца ў беларускіх рублях па курсу НБРБ на дату афармлення поліса.
Аформіць поліс можна ў нас у офісе. Для гэтага трэба прыйсці да нас з пашпартам.
Таксама можна адправіць нам па электроннай пошце неабходныя дадзеныя (скан ці фота пашпарта страхавальніка, дакладны адрас кватэры, страхавая сума, дата пачатку дзеяння поліса), і мы падрыхтуем поліс да Вашага прыходу.