г. Мінск, вул. Караля, д. 9, оф. 105
Панядзелак-пятніца: 08:30-20:00 Субота: 10:00-16:00

Змены ў страхаваніі з 01 верасня 2019.

Падпісаны новы Указ Прэзідэнта па страхаванні. Ён уступае ў сілу з 01 верасня 2019 года.Мы вывучылі тэкст дакумента і абралі 12 найбольш істотных змен на беларускім страхавым рынку.

  1. Электронны поліс. Цяпер па некаторых відах страхавання можна будзе аформіць электронны страхавы поліс. Запоўніць дадзеныя на сайце страхавой кампаніі, дыстанцыйна аплаціць унёсак і атрымаць поліс па электроннай пошце.
  2. Ліміт па “еўрапратаколу” павялічваецца з 400 да 800 еўра. Гэта максімальная сума, на якую можна разлічваць ад страхавой кампаніі па АСГА (“аўтаграмадзянцы”), калі ўдзельнікі афармляюць ДТЗ без удзелу ДАІ.
  3. Пры разліку сумы страхавой выплаты па АСГА не будзе ўлічвацца адсотак зносу на некаторыя дэталі (рулявое кіраванне, тармазная сістэма, сістэмы актыўнай бяспекі). Пералік дэталяў, па якіх не ўлічваецца знос складае Беларускае бюро па транспартным страхаванні.
  4. Істотна зменшацца тарыфы па АСГА для электрамабіляў і гібрыдаў. Так, напрыклад, тарыф для гібрыднага аўтамабіля, зарэгістраванага ў Менску складзе 49,80 Еўра ў эквіваленце (пры першапачатковым страхаванні і пры ўмове стажу кіравання больш за 2 гады і ўзросту больш 25). Раней для такіх жа параметраў поліс каштаваў 89,55 Еўра.
  5. Супрацоўнікі ДАІ змогуць праверыць наяўнасць поліса АСГА ў адзінай электроннай базе.
  6. Пры афармленні дамовы АСГА трэба будзе прад’явіць тэхпашпарт і грамадзянскі пашпарт. Пры адсутнасці пашпарта будуць ужывацца самыя высокія каэфіцыенты за стаж, узрост, аварыйнасць. Таму лепш прыходзіць з пашпартам.
  7. Электронны поліс АСГА нельга аформіць з пачаткам дзеяння ў дзень афармлення, г.зн. поліс пачне дзейнічаць не раней, чым з 00-00 наступнага дня. Калі вам спатрэбіцца страхоўка з пачаткам дзеяння ў момант афармлення, трэба будзе звяртацца ў офіс страхавой кампаніі.
  8. Поліс АСГА таксама будзе распаўсюджвацца на выпадкі:
    1. – ДТЗ у месцах, не прызначаных для дарожнага руху
    2. – пашкоджання транспартнага сродку грузам, які зваліўся з транспартнага сродку. Раней такія выпадкі па аўтаграмадзянцы не аплачваліся.
  1. Будуць асобныя тарыфы па полісах АСГА для машын, зарэгістраваных не ў Беларусі. Пры гэтым не мае значэння, хто будзе страхавальнікам – рэзідэнт ці нерэзідэнт Беларусі. Унёсак можна будзе аплаціць як у валюце, так і ў беларускіх рублях (раней – толькі ў валюце).
  2. Пры змене машыны можна перанесці зніжку за безаварыйнасць (без прывязкі да таго, у якой паслядоўнасці адбывалася змена транспартнага сродку і незалежна ад таго, ці скончылася папярэдняя дамова).
  3. Унёскі па страхаванню жыцця і дадатковай пенсіі юрыдычныя асобы могуць адносіць на выдаткі незалежна ад таго, у якой страхавой кампаніі страхавацца. Раней такая магчымасць давалася толькі па дамовах з дзяржаўнымі страхавымі кампаніямі.
  4. Зніжаны мінімальны тэрмін па дамовах страхавання жыцця і дадатковай пенсіі. Зараз такі поліс можна аформіць на тэрмін 1 год і больш (раней мінімальны тэрмін па такіх дамовах – 3 гады).