г. Мінск, вул. Караля, д. 9, оф. 105
Панядзелак-пятніца: 08:30-20:00 Субота: 10:00-16:00

Страхоўка “ад нявыязду/нявылету” ў 2021 годзе. Актуальныя пытанні.

У каронавірусную эпоху страхаванне рызыкі адмены паездкі (страхоўка ад нявыязду) стала асабліва актуальным.

1. Сутнасць страхоўкі.
Напрыклад, вы загадзя купляеце пуцёўку ў Турцыю ці Егіпет. Абавязковай умовай для ўезду ў краіну з’яўляецца наяўнасць адмоўнага тэста на Кавід, зробленага не пазней, чым за 72 гадзіны да вылету.
Пры наяўнасці станоўчага тэста ваша паездка не адбудзецца. Пры гэтым, як правіла, вы губляеце аплачаныя за пуцёўку грошы.
Страхоўка дазваляе вярнуць кошт пуцёўкі ў такіх выпадках.

2. Ці ёсць нейкія абмежаванні па тэрмінах афармлення страхоўкі?
Поліс можна аформіць на працягу 14 каляндарных дзён з моманту куплі тура (першай аплаты). Пры гэтым да выезду павінна заставацца не менш за 3 дні.

3. Ці можна аформіць страхоўку на самастойна арганізаваную паездку?
Так. Калі вы самі куплялі квіткі і браніравалі жыллё, можна аформіць страхоўку “ад нявыязду”. Пры страхавым выпадку вам вярнуць кошт квіткоў і выдаткі на жыллё.

4. Як будзе працаваць страхоўка, калі ў адпачынак ляціць сям’я, а захварэў хтосьці адзін?
У такім разе вярнуць выдаткі на пуцёўку могуць усе чальцы сям’і. Гэта ж правіла працуе і для любых іншых груп людзей, якія разам выязджаюць за мяжу.

5. Страхоўка пакрывае толькі каронавірус?
Апроч рызык каронавіруснай інфекцыі страхоўка спрацуе ў выпадках:
– экстранай шпіталізацыі застрахаванай асобы або яго блізкага сваяка
– пашкоджанне ў ДТЗ аўтамабіля, на якім планавалі выязджаць за мяжу
– неспадзяваны судовы разгляд ці следчыя дзеянні (у тым выпадку, калі для вядзення працэсу неабходна знаходжанне застрахаванай асобы на тэрыторыі Беларусі)
– адмова ў візе
– выклік на ваенныя зборы
– аб’яўленне краіны, куды планавалася паездка, зонай бедства, масавых беспарадкаў, эпідэміі, аб’ява СААЗ пандэміі, у сувязі з чым краінамі прымаюцца абмежавальныя меры
– вострыя рэспіраторныя захворванні ў непаўналетніх з наяўнасцю медыцынскіх супрацьпаказанняў да паездкі

6. Якія дакументы патрэбныя для афармлення страхоўкі?
Для афармлення поліса патрэбныя
– пашпарты асоб, якія плануюць паездку за мяжу
– турыстычная дамова з чэкам (або копіі квіткоў і чэкаў на аплату пры самастойным планаванні падарожжа)
Афармленне займае каля 10-15 хвілін.

7. Колькі каштуе поліс?
Кошт страхоўкі залежыць ад кошту пуцёўкі і тэрміна, які застаўся да даты вылету.
Ніжэй у табліцы прадстаўлены кошты для розных камбінацый тэрмінаў і кошту тура:

Кошт пуцёўкі на чалавека (USD)Колькі дзён засталося да паездкі
7-90 дзён91-120 дзён121-150 дзён
500 USD19.622.425.2
1 000 USD36.44247.6
1 500 USD5664.472.8
2 000 USD72.886.898
2 500 USD92.4109.2120.4
3000 USD109.2128.8145.6

Разлічыць дакладны кошт страхоўкі для вашых умоў, а таксама атрымаць неабходныя кансультацыі можаце ў нашых адмыслоўцаў (кантакты тут). Звяртайцеся.