г. Мінск, вул. Караля, д. 9, оф. 105
Панядзелак-пятніца: 08:30-20:00 Субота: 10:00-16:00

Актуальныя пытанні па медыцынскім страхоўкам для выезда за мяжу.

Ужо больш за паўгода ў свеце віруе пандэмія каранавірусу COVID-19. Большасць краін свету зачыніла свае межы і абмежавала візіты замежнікаў.
Тым не менш, ёсць з тузін краін, куды беларусы могуць выехаць.
Растлумачым актуальныя на сённяшні дзень асаблівасці і нюансы па страхаванні здароўя пры выездзе за мяжу.

1. Для тых, хто плануе выязджаць ва Украіну.
Украіна прымае беларускіх грамадзян. Але патрабуе выканання наступных патрабаванняў:
– абавязковая самаізаляцыя, альбо абсервацыя на 14 дзён
– наяўнасць страхавога поліса, які пакрывае выдаткі на лячэнне COVID-19 і абсервацыю.
Што да мед страхоўкі.
На сёння ў Беларусі няма страхавых кампаній, якія могуць аформіць поліс, каторы будзе цалкам адпавядаць умовам украінскага боку.
Большасць беларускіх страхоўшчыкаў пакрые выдаткі на тэрміновую і неадкладную медыцынскую дапамогу пры наяяўнасці сімптомаў і пагаршэнні здароўя па прычыне каранавіруснай інфекцыі. Будуць аплачаны медыка-транспартныя паслугі, амбулаторная і стацыянарная дапамога.
Пры гэтым страхоўка не пакрывае выдаткі на даследаванні і кансультацыі, звязаныя з каранавірусам пры адсутнасці сімптомаў.
Таксама не пакрываюцца выдаткі, звязаныя з самаізаляцыяй і абсервацыяй.
З пачатку пандэміі мы аформілі некалькі дзесяткаў полісаў для выезду ва Украіну. Нашы кліенты выехалі за мяжу. Пытанняў да полісаў у памежнікаў не было.
Тым не меней, мы абавязаны вас папярэдзіць, што полісы беларускіх страхавых кампаній толькі часткова адпавядаць патрабаванням украінскага МЗС.

2. Для тых, хто плануе выязджаць у Турцыю, Албанію, Егіпет.
Гэтыя краіны таксама пускаюць да сябе беларусаў. Але патрабуюць мець пры сабе поліс медыцынскага страхавання, які пакрывае выдаткі на медыцынскую дапамогу пры сімптомах каранавіруснай інфекцыі.
Такія полісы можна у нас аформіць. Некаторыя кампаніі нават дадаткова пазначаюць у полісах фразу пра аплату выдаткаў пры захворванні на COVID-19.

3. Для выезду ў ЗША.
Абмежаванняў на наведванне ЗША для беларусаў няма. І асаблівых патрабаванняў да страхоўкі таксама няма. тым не менш, мы рэкамендуем пры падарожжах у гэтую краіну аформіць паўнавартасную страхоўку. Верагоднасць захварэць ці атрымаць траўму заўсёды ёсць. А кошты на медыцынскія паслугі ў ЗША даволі высокія.

Разлічыць кошт страхоўкі можна ў нашым калькулятары. Для кансультацый і афармлення поліса звяртайцеся да нашых спецыялістаў.